Цели и задачи

Мэты і задачы ДУА “Альшанская сярэдняя школа № 1” на 2020/2021 навучальны год

 

Мэты:

  • стварэнне ўмоў для рэалізацыі патрабаванняў да сучаснага ўрока;
  • вывучэнне арганізацыі метадычных аб’яднанняў педагагічных работнікаў установы адукацыі;
  • стварэнне ўмоў для развіцця нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай пазіцыі школьнікаў ва ўмовах навучальнага працэсу і ў пазакласнай дзейнасці.

Задачы:

  • працягнуць працу па стварэнню ўмоў для рэалізацыі патрабаванняў да сучаснага ўрока;
  • удасканальваць работу педагагічнага калектыву пры правядзенні прадметных тыдняў;
  • фарміраваць у навучэнцаў сістэму ведаў, разуменне гістарычнай і прычыннай абумоўленасці падзей і з’яў, якія адбываюцца ў грамадстве, уяўлення аб ролі асобы ў гісторыі і яе адказнасці за мір, грамадства, калектыў, сваю сям’ю і за самаго сябе праз інавацыйную дзейнасць;
  • далучаць падрастаючае пакаленне да важнейшых каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія раскрываюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці; фарміраваць актыўную грамадзянскую і асобасную пазіцыю моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы; выхоўваць любоў да Радзімы, гонар за яе, развіваць духоўна-маральную культуру, заснаваную на традыцыях і сучасных каштоўнасцях беларускага народа.