Інфармацыя аб рабоце апякунскага савета ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1» у 2020/2021 навучальным годзе

        Апякунскі савет у ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1» створаны на падставе пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 146 ад 25.07.2011г. «Аб зацвярджэнні палажэння аб апякунскай радзе ўстановы адукацыі».

        Парадак дзейнасці апякунскага савета як органа самакіравання ў ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1» рэгламентуецца Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы.

        Асноўнымі напрамкамі работы апякунскага савета ўстановы з'яўляюцца:

  1. Садзейнічанне забеспячэнню спалучэння дзяржаўных і грамадскіх пачаткаў у кіраванні установай.
  2. Распрацоўка планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах ўстановы адукацыі.
  3. Садзейнічанне прыцягненню пазабюджэтных сродкаў для забеспячэння дзейнасці і развіцця ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1».
  4. Садзейнічанне ўмацаванню і ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1», добраўпарадкаванні памяшканняў і тэрыторыі ўстановы.
  5. Вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы, на аказанне дапамогі дзецям з малазабяспечаных сем'яў, з ліку сірот, дзецям-інвалідам, на падтрымку і стымуляванне адораных дзяцей, а таксама ажыццяўленне кантролю за мэтавым выкарыстаннем сродкаў.
  6. Садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні сацыяльна-культурных мерапрыемстваў: канцэртаў, вечароў адпачынку, выстаў, спартыўна-масавых і іншых мерапрыемстваў.
  7. Разгляд іншых пытанняў, якія аднесены да кампетэнцыі апякунскага савета ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1».

        Дзейнасць апякунскага савета ўстановы будуецца на падставе наступных нарматыўных прававых дакументах:

- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 146 ад 25.07.2011г. «Аб зацвярджэнні палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі";

- Палажэнне аб апякунскім савеце ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1";

- План работы апякунскага савета ДУА «Альшанская сярэдняя школа №1» на 2020/2021 навучальны год.

        Грашовыя сродкі прыцягваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам у выглядзе добраахвотных узносаў.