ПРАТАКОЛ №2 пасяджэння апякунскага савета

05.01.2021

05.01.2021 года                                                     Прысутнічалі – 10 чал.

Павестка дня:

  1. Удзел у дабрачыннай акцыі “Нашы сэрцы дзецям”.

 

СЛУХАЛІ:

  1. Па першым пытанні слухалі Пасюк Таццяну Максімаўну, члена апякунскага савета, старшыню бацькоўскага камітэта, якая рассказала, што напярэдадні Новага года Беларускі дзіцячы фонд чарговы раз праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю "Нашы сэрцы - дзецям», якая праходзіць у рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Наша ўстанова не стала выключэннем і таксама прыняла ўдзел у акцыі. Усяго сабрана 3 780 беларуских рублёў. Усе грошы размеркаваны наступным чынам:

- 300 бел. рублёў пералічана на разліковы рахунак  Брэсцкага абласнога аддела  рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”;

- 300 бел. Рублёў пералічана на разліковы рахунак  Столінскага раённага грамадскага аб’яднання “Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў”;

- 300 бел. рублёў пералічана на разліковы рахунак ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку";

- 300 бел. рублёў выдзелена Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

- 300 бел. рублёў пералічана на разліковы рахунак Столінскага раённага ГА "Беларускае грамадства інвалідаў".

- 400 бел.рублёў  выкарыстана на набыццё падарункаў для дзяцей-інвалідаў, наведваючых класы ЦКРАіР, і маладых інвалідаў, наведваючых аддяленне дзённага знаходжання і суправаджаемага пражывання ( га базе ДУА “Альшанская сярэдняя школа №1”), у рамках акцыі “Цуды на Каляды” (было набыта 36 падарункаў).

Астатнюю суму грошай 1880 рублёў вырашана размеркаваць паміж дзецьмі-інвалідамі, якія пражываюць на тэрыторыі СШ №1. 8 навучэнцам выдзелена па 235 бел. рублёў.

РАШЫЛІ:

  1. Давесці да ведама бацькоў інфармацыю Грома Аляксандра Iванавіча.

Прагаласавалі: «за» – 10 чалавек

  1. Давесці да ведама бацькоў інфармацыю Пасюк Таццяны Максімаўны.

 Прагаласавалі: «за» - 10 чалавек

 

 

 

Старшыня                                              А.І.Гром

Сакратар                                                 Г.В.Яцушкевіч

Члены апякунскага савета