Сустрэча з iнспектарам сектара прапаганды Столинскага РАНС

12.01.2021
12.01.2021 на базе "Альшанскай сярэдняй школы №1" адбылася сустрэча з iнспектарам сектара прапаганды Столинскага РАНС Ягелла Аленай Юр'еўнай, якая павiншавала нашых навучэнцаў з перамогай у смотр-конкурсе "Навагоднi дызайн МНС".

У намiнацii "Навагоднi дызайн вокнаў" дыпломамi I ступенi ўзнагароджана Лемяза Марыя, навучэнка 5 Б класа; дыпломамi III ступенi - Бобка Сара, навучэнка 5 В класа. Таксама супрацоўнiкамi  МНС была праведзена прафiлактычная гутарка з навучэнцамi 5-х класаў "Пажарная бяспека i правiлы паводзiн у надзвычайных сiтуацыях".