Домнич Раиса Викторовна

Пастаянная праца не толькі на ўроках, але і  у пазашкольны час – гэта  добрыя вынікі ў  жыцці

 

Я, Домніч Раіса Віктараўна, нарадзілася 28 сакавіка 1951 года ў весцы Харомск Столінскага раена Брэсцкай вобласці.

Восем класаў закончыла ў сваей роднай весцы Харомск, далей працягвала вучобу ў Лядзецкай сярэдняй школе. Пасля заканчэння школы ў 1968 годзе паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры.

У 1972 годзе закончыла педінстытут і тады ж прыйшла працаваць у Альшанскую сярэднюю школу, дзе выкладала родную мову і літаратуру. Усе гады працавала класным кіраўніком, была кіраўніком ШВМА настаўнікаў роднай мовы і літаратуры.

32 гады – мой педагагічны стаж. За гэты час адбылося шмат зменаў у нашым грамадстве. Змянялася і сама школа, яе вучні, настаўнікі, праграмы, падручнікі. Засталося назменным мэтанакіраванае ўзаемадзеянне педагога і выхаванца, бо без гэтага немагчымы навучальна-выхаваўчы працэс.

На працягу 32 гадоў з вучнямі складваліся дабразычлівыя адносіны. Ні разу за ўсе гады не было канфліктных сітуацый.

-    Дзяцей ніколі не зневажала. Калі паважаеш чалавека, які поруч з табою, то і ен будзе паважаць цябе, - такім прынцыпам кіравалася ўсе жыцце. І атрымалівалася.

Я люблю падарожнічаць. За трыццаць два гады пабывала ў розных кутках Беларусі: на Гродзеншчыне, Віцебшчыне, Гомельшчыне, Міншчыне, наведала Маскву, Ялту, Еўпаторыю, пабывала на Чорным моры, нават была на Каўказе. Вельмі прыгожа ўсюды, але найпрыгажэй і даражэй за родны кут няма нічога. Любое падарожжа – гэта назапашаны вопыт, якім я магла дзяліцца са сваімі вучнямі.

У педагагічнай практыцы мне давялося выкарыстоўваць розныя метады, але я прыйшла да высновы: усе прыемы і метады добрыя, калі есць нейкі вынік, калі вучань хоча думаць, можа прыгожа гаварыць, добра пісаць.

На ўроках выкарыстоўвала розныя сучасныя педагагічныя тэхналогіі навучання, выхавання, але аддавала перавагу праблемнаму навучанню і лічу, што яно абуджае думку, садзейнічае развіццю мовы, не дае сумаваць на ўроку. Да заняткаў заўседы рыхтавалася старанна, добрасумленна.

На ўроках і ў пазакласнай працы старалася перадаць свае веды вучням, а таксама вучыла здабываць іх самастойна.

Дзеці любілі ўрокі беларускай мовы і літаратуры, таму на факультатыве “Наша спадчына”, у клубе “Славянскія мовы”, у рэспубліканскай гульні “Буслік” колькасць вучняў перапаўнялі норму.

Першаасновай усяго навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе з’яўляецца ўрок. Урок – гэта жыватворная крыніца, якая дапамагае вучням набірацца сіл, робіць іх моцнымі, разумнымі, сталымі.

Я з удзячнасцю ўспамінаю свайго чалавека – настаўніка беларускай мовы і літаратуры Шпігановіч Ганну Міхайлаўну. Настаўнік павінен быць ласкавым і дабразычлівым, патрабавальным і строгім. Менавіта настаўнік павінен своечасова заўважыць і развіць здольнасці і схільнасці дзяцей, настаўнік павінен дапамагчы выйсці ў самастойнае жыцце.

Кожны мой дзень – гэта творчы пошук. Настаўнік сваім асабістым прыкладам, сваімі паводзінамі, адносінамі да працы выхоўвае вучняў.

Галоўны клопат – раскрываць вучням прыгажосць, мілагучнасць роднага слова, абуджаць у іх цікавасць да багатай літаратуры, выхоўваць любоў да Радзімы.

Праграмныя творы на ўроках літаратуры даюць найбольшы выхаваўчы эфект. Выхаванне высокіх маральных якасцей у вучняў пачынаецца не з пустых слоў аб маралі, а са свядомых адносін да працы, вучобы, свайго паўсядзеннага абавязку.

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да свайго роднага краю, гонар за свой народ – з гонару да землякоў, аднавяскоўцаў.

Слова настаўніка будзе мець вялікі ўплыў на душы выхаванцаў, калі яно не разыходзіцца з культурай і асабістымі паўсядзеннымі паводзінамі самога настаўніка.

Словы дакору, сказаныя адным настаўнікам, успрымаюцца вучнямі раўнадушна, другім – балюча, выклікаюць імкненне стаць лепшымі, абуджаюць у вучняў пазбавіцца ад дрэнных звычак. Часта настаўнікі проста эмацыянальна абураюцца.

Каб павысіць узровень выхаванасці, я імкнулася да таго, каб вучань аналізаваў свой учынак, звярталася да ўнутранага свету выхаванца, каб убачыў сябе вачамі другіх людзей.

Адных урокаў недастаткова для ўсебаковага выхавання вучняў. Я лічу, што трэба з дзецьмі сустракацца па-за сценамі класа.

Старалася выхоўваць вучняў і грамадскімі даручэннямі. Вучыла школьнікаў заўседы актыўна ўдзельничаць у жыцці класа, школы.

Настаўнік стварае асобу, прывучае любіць сваю зямлю, свой народ, сваю мову, дапамагае думаць, разважаць, паважаць сябе і іншых.

На кожным уроку, мерапрыемстве старалася бачыць кожнага вучня і нават тых, на каго махнулі рукой. Гаварыла ім больш спагадлівых слоў, знаходзіла моманты, за што можна іх пахваліць.

Мне здаецца, каб дасягнуць поспехаў у выхаванні, трэба быць патрабавальным да сябе. Я заўседы ставіла перад сабою задачу ў працэсе выхавання і дабівалася, каб вучні мае былі справядлівымі, чулымі, добрасумленнымі, з вялікай адказнасцю выконвалі свае абавязкі. І мне ўдавалася гэта зрабіць.

Усе трыццаць два гады я з’яўлялася класным кіраўніком. Бадай, самае цяжкае ў маей працы – выхаванне падлеткаў. Добрага навуковага дапаможніка ў гэтым сэнсе пакуль няма. У працэсе выхавання выкарыстоўвала псіхалагічныя артыкулы, пароды, кнігі, напісаны як пра ўнутраны свет вучня пераходнага ўзросту. За апошнія гады працы ў школе заўважыла, што прыкметна знікае цікавасць школьнікаў да ведаў, іх прыхільнасць да вучобы. Значна паніжаецца культура вучняў. Мне здаецца, што гэта ў поўнай меры залежыць ад перагрузкі вучняў мноствам прадметаў. Амаль кожны дзень па сем урокаў. Нават лепшыя вучні, уседлівыя і руплівыя, не паспяваюць глыбока падрыхтавацца.

Гэта ўсе прымушае іх нервавацца, страчваць веру ў свае здольнасці.

Мне здаецца, што ў старэйшых класах трэба вучыць тых, хто мае схільнасці да далейшай вучобы і імкнецца да яе. Прымусовая сярэдняя адукацыя шкодзіць усім: школе, дзяржаве і самому вучню, які без ніякага жадання абавязаны праслухаць поўны курс прадметаў.

За трыццаць гадоў работы ў школе многа выпусціла вучняў. Сярод іх былі розныя вучні па здольнасцях да вучобы, розныя па характары.

Выхаваўчую работу пачынала са згуртавання калектыву, з сумесных карысных спраў, якія аб’ядноўвалі вучняў, дысцыплінавалі. Пры тым, самі школьнікі часта выступалі арганізатарамі, падказвалі тэмы чарговых выхаваўчых гадзін. Таму такія мерапрыемствы праводзіліся з ахвотай, без прынукі. Часта праводзіліся святы, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню – 8 сакавіка, Дню Абаронца Радзімы, дзе вучні самі рыхтавалі канцэртную праграму, рабілі сваімі рукамі падарункі, гатавалі стравы, выбіралі гаспадыню свята. Важна тое, што на такіх мерапрыемствах удзельнічалі ўсе да аднаго вучня. Кожнае такое мерапрыемства станавілася і гадзінамі вучобы. Вучыліся сервіраваць стол, карыстацца прыборамі, выконваць старадаўнія і сучасныя танцы, спяваць беларускія народныя і сучасныя песні, вучыліся культуры паводзін.

Зараз ужо нялегка і пералічыць колькі канцэртных прграм было падрыхтавана. Песня збліжае мяне з выхаванцамі, ачышчае душы. А якое ўзаемаразуменне з класам дасягаецца у час такіх мерапрыемстваў!

Для мяне было заўседы важна, каб мае выхаванцы выбралі прафесію па душы, па свайму прызванню, каб да сваей справы адносіліся з душой, сталі спагодлівымі, шчырымі, сапраўднымі, працавітымі людзьмі.

Я думаю, што ад нас, настаўнікаў, шмат залежыць, якім стане выпускнік пасля школы. Кожны мой дзень – гэта творчы пошук, вырашэнне надзенных пытанняў: як зрабіць урокі і пазакласныя мерапрыемствы па-сапраўднаму навучальнымі і цікавымі?. Як зацікавіць дзяцей? Як запаліць іх нястрымным жаданнем даведацца як мага больш? Якія патрабаванні прад’яўляць да сябе і сваіх выхаванцаў на сучасным этапе?

Сам настаўнік, яго сапраўдная захопленасць прадметам, шырыня яго інтарэсаў, пунктуальнасць – усе гэта дапамагае станаўленню вучняў, аказвае ўплыў на фарміраванне асобы. Я выхоўваю сябе і выхоўваю сабой, асабістым прыкладам, сваімі паводзінамі. Каб дасягнуць поспехаў у выхаванні, вучань павінен адчуць, што з ім лічацца, паважаюць, любяць, вучаць у ягоздольнасці, магчымасці.

І мне ўдавалася гэта зрабіць.

Хачу сказаць, што вельмі важным момантам у арганізацыі ўсяго навучальна-выхаваўчага працэсу з’яўляецца работа сярод бацькоў. Трэба з вялікай асцярожнасцю добра прадумаць, як настаўнік сустрэнецца з бацькамі вучняў. Я заўседы была вельмі асцярожна з бацькамі, ведала, што перада мною людзі розныя, розны ўзровень іх выхаванасці, розная культура, паводзіны. Каб бацькі не адбілі ахвоты працаваць увогуле, спачатку я змякчаю сітуацыю, пытаю спачатку як яны жывуць, што іх больш за ўсе хвалюе, якія праблемы ў іх узніклі і толькі тады пачынаю гаварыць пра набалелае, пра тыя праблемы, якія ўзніклі ў мяне з іх сынам ці дачкою. Такая работа абавязкова прынясе добры плен, атрымаецца добрая сустрэча, добрая гаворка.

Большую частку часу дзеці праводзяць у сям’і. І ад такго, як паводзяць сябе бацькі дома, у грамадскіх месцах, як ставяцца да негатыўных і пазітыўных з’яў у жыцці, залежаць паводзіны дзіцяці.

На працягу ўсіх гадоў працы мае класы атрымлівалі першае месца па зборы макулатуры, металалому, на конкурсах, на школьных выставах.

У пазакласнай рабоце па мове і літаратуры звяртала вялікую ўвагу на адраджэнне традыцый мінулага і кажу так:”Спадчына павінна вярнуцца да нас, каб узбагаціліся дзіцячыя душы, узышлі васількамі ў жыцце.”

У кабінеце стварыла разама з вучнямі этнаграфічны куток, у якім вучні могуць хоць крыжу дакрануцца да мінуўшчынны: патрымаць рэчы ў руках, разглядзець прадметы побыту нашых продкаў.

Не раз мае выхаванцы і вясну гукалі, калядавалі, свята Спаса спраўлялі і кірмаш наладжвалі, і нават “ездзілі ў сваты”

Люблю спяваць беларускія народныя песні і, па магчымасці, развучвала іх са школьнікамі. Спяваюць дзеці ахвотна, з запалам, песня радуе і ачышчае душы.

Люблю музыку, люблю беларускія народныя танцы. Часта на пазакласных мерапрыемствах гучала беларуская народная музыка, дзе вучні ў нацыянальных касцюмах танцуюць беларускія народныя танцы.

Я ў пастаяннай працы не толькі на ўроках, але і на перапынках, у пазашкольны час – і гэта дало добрыя вынікі.