История и традиции

 

 У 1869 годзе ў вёсцы Альшаны была адкрыта царкоўна-прыхадская школа. У 1910 годзе была пабудавана драўляная аднапавярховая школа, дзеці навучаліся 4 гады. Заняткі вяліся на рускай мове, а з 1921 года – на польскай.

У 1939 годзе быў пабудаваны новы аднапавярховы драўляны будынак школы (у цяперашні час там размяшчаецца дзіцячы садок), дзе была адкрыта беларускамоўная школа.

1954 год–першы выпуск сярэдняй школы. 1976 год–пабудаваны  трохпавярховы будынак школы на 1176 пасадачных месцаў. Школа працавала ў дзве змены. Матэрыяльна-тэхнічная база школы складала: 32 вучэбныя кабінеты, 2 кабінеты інфарматыкі, 2 вучэбныя майстэрні, актавая зала, спартыўны гарадок, сталовая.

У 2004-2007 гадах праведзена рэканструкцыя асноўнага будынка школы і зроблена прыбудова на 460 месцаў для пачатковага звяна.

29193

 

Гімн школы

1 .

 

Школа родная, славят тебя
Родители, дети, учителя.
Гимн нашей школы звонко звучит,
Словно салют разноцветный гремит
 
Припев:
Традициям школы всегда мы верны,
Пусть все поколения будут дружны.
А школа для детства- надёжный причал,
Всему в нашей жизни начало начал.
 
2.   Со временем дружно мы в ногу идём,
Науки различные- все познаём:
Мечтаем, решаем, проекты творим
И вместе вершины мы все покорим.
 
Припев: (тот же)
З.   А школа родная всегда молода,
Не старят её ни века, ни года.
Нас она с детства вместе роднит
И память о каждом на веки хранит.
 

Припев: (тот же)

Герб школы

Герб школы ўяўляе сабой разгорнутую кнігу, якая сімвалізуе імкненне да ведаў. Блакітны фон -сімвал чысціні думак і памкненняў чалавека. Літара "Я", - размешчаная ў левай верхняй часцы разгорнутай кнігі падкрэслівае індывідуальнасць кожнай асобы вучня.

Пяро і чарнільніца з'яўляюцца сімвалам пісьменнасці.

Сцяг школы

Сцяг школы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з дзвюх палос: верхняй - блакітнага колеру з галінкай вольхі і ніжняй - зялёнага колеру.

Суадносіны шырыні палос блакітнага і зялёнага колераў 1:2. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні

1:2. Наш сцяг мае два колеры: блакітны і зялёны. Блакітны колер - гэта колер нашых палескіх рэк, азёр, рачулак, берагі якіх засяліла прыгажуня - вольха. Зялёны колер - гэта колер прыроды, нашай карміцелькі. Гэта колер палёў, лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай вёскі, гэта колер дабрыні чалавечай душы. Галінка вольхі, размешчаная ў левым верхнім кутку сцяга, сімвалізуе паходжанне вёскі Альшаны.