ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ

У склад атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі ўваходзіць кіраўнік гэтай арганізацыі або па яго рашэнню іншая ўпаўнаважаная ім асоба, а таксама прадстаўнік прафсаюзнага камітэта (пры яго наяўнасці), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камітэтам.   Склад атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа вызначаецца загадам кіраўніка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і не пазней за 1 кастрычніка бягучага навучальнага года даводзіцца да ведама зацікаўленых

Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю да 31 сакавіка бягучага навучальнага года, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыі (адмове ў допуску).

Абавязковымі ўмовамі допуску педагагічнага работніка да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляюцца:   адпаведнасць атрыманай адукацыі квалiфiкацыйным патрабаванням; наяўнасць стажу працы (акрамя выпадку, які прадугледжаны пунктам 20 дадзенай Інструкцыі) у адпаведнасці з часткамі першай– чацвёртай пункта 19 дадзенай Інструкцыі; засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх работнікаў і спецыялістаў у тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам.

Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі могуць педагагiчныя работнiкi, якія маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей – стаж працы), два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улічваецца час працы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленым парадку. Асобы, якiя атрымалi дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магістра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі пры наяўнасцi стажу працы адзін год. Асобы, якiм прысуджана вучоная ступень і (цi) прысвоена вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай   катэгорыі пры наяўнасцi стажу працы адзін год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі – адзін год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую кваліфікацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыі. У стаж працы, які вызначаны ў частках першай–трэцяй дадзенага пункта, не ўлічваецца перыяд знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы, які вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Інструкцыі (толькі па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi: настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасады настаўнiка цi выкладчыка;

Кiраўнiкi арганізацый сістэмы адукацыі   (іх намеснікі), якiя ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання, праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым дадзенай Інструкцыяй парадку.

Падставай для правядзення атэстацыі з’яўляецца загад кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) (далей, калі не ўказана іншае, – кіраўнік), якім вызначаюцца: тэрміны правядзення атэстацыі; спіс педагагічных работнікаў, якiя дапушчаны да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей – атэстуемыя); графік атэстацыі (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам), які прадугледжвае дату атэстацыі (этапаў атэстацыі) кожнага атэстуемага з улікам тэрмінаў правядзення кваліфікацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Інструкцыі.   Загад аб правядзенні атэстацыі даводзiцца да ведама атэстуемых не пазней чым за адзін месяц да яе пачатку.

Арганізацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыі ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, з удзелам членаў атэстацыйнай камісіі і ўключае наступныя этапы:

вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага (у тым ліку за апошнія два гады – асобы, якая прэтэндуе на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі, за апошнія тры гады – асобы, якая прэтэндуе   на прысваенне першай або вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», і за апошнія пяць гадоў – асобы, якая праходзіць абавязковую атэстацыю); падрыхтоўку аналітычнай інфармацыі, якая змяшчае вынікі вывучэння педагагічнай дзейнасці атэстуемага за перыяд, вызначаны ў абзацы другім дадзенай часткі, а таксама падрабязныя звесткі аб праходжанні папярэдняй атэстацыі і прынятым рашэнні; састаўленне характарыстыкі педагагічнага работніка (далей – характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесійных, дзелавых і асабістых якасцей. Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам (пры яго наяўнасці). Аналітычная інфармацыя і характарыстыка (далей – атэстацыйныя матэрыялы) падпісваюцца кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, ІП. Атэстуемы павінен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыі ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа – не пазней чым за два тыдні да пачатку яго атэстацыі. Атэстацыйныя матэрыялы педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, накіроўваюцца ў камісію не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыі. Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты: падачы заявы – у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне другой або першай кваліфікацыйнай катэгорыі; прадстаўлення даведкі аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену – у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі .

Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў (тры месяцы) у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, адлічваецца ад даты, калі інфармацыю аб абавязковай атэстацыі давялі да ведама атэстуемага.

Атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме: атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый; квалiфiкацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».

Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік- метадыст» праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі. Кваліфікацыйны экзамен праводзіцца ў форме абароны ўласнага вопыту або абароны аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета па выбару атэстуемага.

Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме атэстацыйнай гутаркi.

Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.

Вынікі кваліфікацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамі «здаў» або «не здаў».

Ад абавязковай здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай катэгорыі вызваляюцца:   педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў – удзельніц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў сферы адукацыi;

педагагiчныя работнiкi, якiя падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

педагагічныя работнікі, якiя маюць вучоную ступень і (ці) вучонае званне;

педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi абласнога (Мiнскага гарадскога) або пераможцамi ці лаўрэатамі заключнага этапу рэспублiканскіх конкурсаў прафесiйнага майстэрства педагагічных работнікаў;

Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэнні атэстацыйнай камiсiі. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагічных работнікаў, якія праходзяць атэстацыю.   Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамі 46.1–46.4 пункта 46 дадзенай Інструкцыі. Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі афармляецца пратаколам, у якім   падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркі (у тым ліку рэкамендацыі, якія даюцца атэстуемаму). Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якія прымалі ўдзел у галасаванні.