Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
Аналіз работы бібліятэкі за 2022/2023 навучальны год.
Школьная бібліятэка ў 2022\2023 н.г. працавала ў адпаведнасці з планам
работы школы, садзейнічала працэсу навучання і выхавання вучняў,
ажыцяўляла інфармацыйнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу і
забяспечвала правы яго ўдзельнікаў на бясплатнае карыстання
інфармацыйнымі рэсурсамі, далучала да культуры чытання і фарміраванняў
ў чытачоў навуку незалежнага пошуку інфармацыі, уменню самастойнай
працы з вучэбнай, даведачнай, мастацкай літаратурай і перыядычнымі
выданнямі.
На працягу навучальнага года ў бібліятэку паступіла 276 экзэмпляраў
метадычнай і мастацкай літаратуры, 1670 экзэмпляраў вучэбнай літаратуры.
Падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі школа забяспечана на 100%.
Бібліятэка абслугоўвала навучэнцаў 43 класаў (847 навучэнцаў),
87настаўнікаў і іншых работнікаў школы. Лік чытачоў складае 920 чалавек.
чытачам было выдадзена ў 2022/2023 навучальным годзе 3234 экзэмпляраў
кніг.
Бібліятэка ажыцяўляла інфармацыйную падтрымку педагагічнага
калектыву ў правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, прадметных тыдняў,
пасяджэнняў метадычнага савета,аказвала дапамогу вучням у правядзенні
агульна школьных і класных мерапрыемстваў.
Неад’емным атрыбутамкожнай бібліятэкі з’яўляецца кніжная выстава.За год
працы ў бібліятэцы іх афармляецца вялікая колькасць:персанальная,
тэматычная, пастаянная,часовыя,юбілеі, выставы аднаго дня і г.д. Для
настаўнікаў прадметнікаў праводзіліся інфармацыйныя выставы новых
паступленняў, складаліся спісы,буклеты рэкамендацыйнай літаратуры,
знаёміліся з навінкамі перыядычных выданняў, журналамі “ Веснік
адукацыі”, “ Вясёлка”, “ Качелі”, “ Роднае слова”, “ Юный тэхнік”.
Аналіз перыядычнасці наведвання бібліятэкі па класах паказаў,што не
ўсе вучні любяць чытаць.актыўна наведвалі бібліятэку, як правіла, тыя вучні,
якія добра вучацца і хочуць ведаць больш пазапраграмнага матэрыялу.
Самыя актыўныя чытачы за мінулы навучальны год былі вучні
пачатковыхкласаў і вучні 10-ых класаў. А вось вучні 7-8 класаў школьную
бібліятэку наведвалі рэдка.
Жыцядзейнасць школьнай бібліятэкі – гэта непроста навучальныя
выхаваўчыя працэсы,а, хутчэй, духоўнае вымярэнне.Агульны клопат
школы заключаецца ў тым, каб у нашай бібліятэцы кожны чытач
знайшоў сваю кнігу,атрымаў неабходны савет, апынуўся у абстаноўцы,
спрыяльнай для самаадукацыі. Толькі веды, якія ўзнікаюць з падчуццяў
і перажыванняў, па-сапраўднаму развіваюць уменне быць і разумець.
У мэтах забяспечання захаванасці падручнікаў і вучэбных
дапаможнікаў, якія ёсць ў бібліятэцы, праводзіліся агляды стану
падручнікаў.У кожным класе прызначаўся адказны, які сачыў за станам
падручнікаў ўсяго класа.
Камплектаваўся кніжны фонд бібліятэкі праз метадычны кабінет
аддзела адукацыі. У гэтым навучальным годзе ў фонд бібліятэкі паступала
даведачная літаратура: слоўнікі, даведнікі. Паступала літаратура для
пазакласнага чытання малодшага школьнага узросту. Была праведзена акцыя
сярод вучняў, бацькоў і настаўнікаў “ Падаруй кнігу для малодшых
школьнікаў”. Дзякуючы гэтай акцыі школьная бібліятэка папоўнілася 42
кніжкамі.
У бібліятэцы аформлены тэматычныя кніжныя паліцы, якія
дапамагаюць ў рабоце: “ Здаровы лад жыцця”, “ Прафарыентацыя”,
“Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека”. “ Творчасць землякоў”, “ Разам
Мы Рэспубліка Беларусь”, “Па старонкам чырвонай кнігі”.Былі аформлены
выставы: “ Да году міра і стварэння”, “ Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь і дзяржаўнага Сцяга”, “ Шчырым словам аб матулі”, “ Сусветны
дзень барацьбы са СНІДАМ”.
За мінулы навучальны год былі арганізаваны тэматычныя кніжныя
выставы да юбілеяў пісьменнікаў: 140- годдзе з дня нараджэння Якуба
Коласа і Янкі Купалы, 205 год з дня нараджэння Аляксея Канстанцінавіча
Талстога, 110- годдзя з дня нараджэння Максіма Танка, 85- гадавы юбілей
Уладзіміра Карызны, 140 годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра, 90- годдзе з
дня нараджэння Івана Пташнікава, да 130-годдзя з дня нараджэння Марыны
Цвятаевай.
Урачыстыя мерапрыемствы былі праведзены бібліятэкарамі:
27 студзеня- Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.
22 свкавіка- 80 год трагедыі ў хатыні ( былой вёскі ў Лагойскім раёне,
знішчанай нямецка- фашыскімі захопнікамі ў 1943 годзе)
Былі праведзны віктарыны:
Праводзіліся гульні – прэзентацыі для малодшых школьнікаў “ У гасцях у казкі”, “ Там, на невядомых сцяжынках” і іншыя.
Паколькі ў школе мала мастацкай літаратуры для навучэнцаў 1-4 класаў, то патрэбна прадоўжыць акцыю настаўнікаў і вучняў школы “ Падарунак для малодшых школьнікаў”, шукаць шляхі па набыццю дзіцячай літаратуры з фонду пазабюджэтнай дзейнасці.