ПРАТАКОЛ №1 пасяджэння апякунскага савета

15.10.2020

15.10.2020 года                                                     Прысутнічалі – 10 чал.

Павестка дня:

  1. Выбары старшыні і сакратара апякунскага савета.
  2. Распрацоўка і зацвярджэнне плана апякунскага савета на 2020/2021 навучальны год.
  3. Разглядзець пытанне няўхільнага выканання патрабаванняў Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвень 2011 г. №146.
  4. Добраахвотны збор сродкаў на унутраныя патрэтрэбы школы

СЛУХАЛІ:

  1. Па першым пытанні выступіў Міхаіл Ільіч Лемяза, дырэктар школы, які прапанаваў выбраць старшынёй апякунскага савета Грома Аляксандра Іванавіча, а сакратаром апякунскага савета – Яцушкевіч Галіну Васільеўну.
  2. Па другім пытанні слухалі Рудзяк Дзіяну Леанідаўну, намесніка дырэктара па ВР, якая прапанавала прыкладны план работы апякунскага савета, прыкладны план пасяджэнняў апякунскага савета на 2020/2021 навучальны год.
  3. Па трэцім пытанні выступіла Рудзяк Дзіяна Леанідаўна, намеснік дырэктара па ВР, якая пазнаёміла членаў апякунскага савета з Палажэннэннем аб апякунскім савеце установы адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвень 2011 г. №146.
  4. Па чацвёртым пытанні выступіў дырэктар школы М.І. Лемяза, які прапанаваў добраахвотны збор сродкаў у памеры 5 рублёў з вучня на патрэбы ўстановы. (ДАДАТАК 1). Зборам сродкаў павінен займацца бацькоўскі камітэт, а сабраныя сродкі пералічыть на рахунак школы. Кіраўніцтву Апякунскага савета рэгулярна рабіць спараваздачу аб расходаванні сродкаў.

РАШЫЛІ:

  1. Зацвердзiць старшыню апякунскага савета - Гром Аляксандра Іванавіча, індывідуальнага прадпрымальніка, сакратара апякунскага савета – Яцушкевіч Галіну Васільеўну, настаўніцу англійскай мовы.

Прагаласавалі: «за» – 10 чалавек

  1. Зацвердзіць план работы апякунскага савета, план пасяджэнняў апякунскага савета на 2020/21 навучальны год.

Прагаласавалі: «за» - 10 чалавек

  1. Пры працы апякунскага савета членам савета няўхільна выконваць патрабаванні Палажэння аб апякунскім савеце установы адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвень 2011 г. №146.
  2. Бацькоўскаму камітэту арганізаваць добраахвотны збор сродкаў у памеры 5 рублёў з вучня на патрэбы ўстановы, Грому Аляксандру Іванавічу рабіць спараваздачу аб расходаванні сродкаў на бацькоўскім сходзе.

 

Прагаласавалі: «за» - 10 чалавек

 

Старшыня                                              А.І.Гром

Сакратар                                                 Г.В.Яцушкевіч

Члены апякунскага савета